У Гродне палітвязняў судзяць за спробу ўцячы ў Літву

Мікалай Куляшоў, Аніта Бакуновіч і Ягор Курзін / t.me/viasna96/
Мікалай Куляшоў, Аніта Бакуновіч і Ягор Курзін / t.me/viasna96/

У Гродне палітвязняў судзяць за спробу ўцячы ў Літву — яны спрабавалі нелегальна перайсці мяжу. Як піша @viasna96, 13 сакавіка Гродзенскі абласны суд (суддзя — Віктар Сянько) пачаў разглядаць крымінальную справу палітвязняў Мікалая Куляшова, Аніты Бакуновіч, а таксама Ягора Курзіна. Іх затрымалі ў верасні мінулага года ды абвінавачваюць яшчэ і ва ўдзеле ў "экстрэмісцкім фармаванні" — у арганізацыі "Дапамога".

У канцы чэрвеня 2022-га 19-гадовую Аніту Бакуновіч асудзілі да 2 гадоў "хатняй хіміі" за "арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (за ўдзел у пратэстах). Перад гэтым яна правяла чатыры месяцы ў СІЗА. У верасні праваабаронцам стала вядома пра яе затрыманне на Гродзеншчыне.

Куляшоў — былы мытнік, актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада". Яго затрымалі ў пачатку верасня мінулага года, вінавацяць у тым, што ён дапамагаў ахвотным за грошы незаконна пераходзіць беларуска-літоўскую мяжу.

Курзіну 21 год. Ён — былы студэнт. Акрамя "замаху на незаконнае перасячэнне мяжы", яго  абвінавачваюць "ва ўхіленні ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі