У Гродне на заводзе знайшлі міну

У Гродне на заводзе знайшлі міну

У Гродне на заводзе па ўтылізацыі і механічным сартаванні адходаў знайшлі міну. Яе прывезлі разам са смеццем з горада. На месца выклікалі сапёраў.

Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу УУС Гродзенскага аблвыканкама, здарэнне адбылося раніцай 4 траўня. Міну заўважылі работнікі прадпрыемства. Праваахоўнікі высвятляюць, якім чынам імаверны боепрыпас мог трапіць у смецце. Міна аказалася вучэбнай.

Адзначаецца, што за апошнія суткі гэта другая патэнцыйна небяспечная знаходка ў Гродне. Напярэдадні на будаўніцтве гасцініцы ў гістарычнай частцы горада знайшлі 122-мілеметровы снарад. Сапёры вывезлі яго на палігон і знішчылі. А ў Мінску ў чацвер падчас земляных работ знайшлі сотні снарадаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі