У Гродне мужчына скраў у каханкі ноўтбук і падараваў жонцы ў Арменіі

Кур'ёзны і адначасова драматычны выпадак адбыўся ў Гродне. Грамадзянін Арменіі скраў у каханай тысячу долараў і ноўтбук. Як паведаміў БЕЛТА прадстаўнік прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама Міхаіл Кузняцоў, мужчына не распавядаў, што мае сям'ю ў Ерэване. Ён жыў з беларускай у яе кватэры, а пасля знік.

Па факце крадзяжу была распачата крымінальная справа. Высветлілася, што мужчына з'ехаў у Арменію. Ён падараваў жонцы скрадзены ў Гродне ноўтбук.

Інфармацыю пра здзейсненае армянінам злачынства ў Беларусі перадалі ў праваахоўныя органы Арменіі.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі