Вы тут

У Гродне мужчына на Peugeot атакаваў аўтамабілі і асвятляльныя мачты

На месцы здарэння / vk.com/grodnogai

У Гродне мужчына на Peugeot атакаваў аўтамабілі і асвятляльныя мачты. Як паведамляе прэс-служба гродзенскай ДАІ, здарэнне адбылося 19 траўня каля 16-й гадзіны ў мікрараёне Альшанка. Там былі пашкоджаны прыпаркаваныя Audi і Renault, збітая асвятляльная мачта. Зламыснік з'ехаў, яго затрымалі пазней. Ім аказаўся 38-гадовы мясцовы жыхар.

На сайце autogrodno.by з'явіліся падрабязнасці здарэння. Мужчына выйшаў з пад'езда шматпавярховіка ў... тапках. Спачатку бег у бок прыпынку грамадскага транспарту, пасля сеў у аўтамабіль і паехаў на чужыя машыны. На відэа відаць, як за Peugeot беглі ахоўнікі, але не змаглі яе дагнаць. Ад пагоні на разбітай машыне зламыснік з'язджаў па паласе сустрэчнага руху.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.