Вы тут

У Гродне міліцыя завітала ў рэдакцыю Hrodna.Life з-за бел-чырвона-белага сцягу

Міліцыянер у рэдакцыі / hrodna.life

11 верасня ў Гродне міліцыянеры завіталі ў рэдакцыю партала Hrodna.Life, бо ў акне пабачылі бел-чырвона-белы сцяг. Быў складзены пратакол за "парушэнне архітэктурнага рашэння фасада будынка або збудавання". За такое адміністрацыйнае парушэнне пагражае штраф — ад 54 да 405 рублёў.

Як паведамляе hrodna.life, калі два міліцыянеры зайшлі ў рэдакцыю, сцягу ў акне не было. Хто паскардзіўся на яго, невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.