У Гродне міліцыя даставіла ў заапарк новага жыхара

У Гродне міліцыя даставіла ў заапарк новага жыхара

У гродзенскі заапарк пад канвоем міліцыі даставілі новага жыхара — вераб’інага сыча. Гэта від дробных соваў, занесены ў Чырвоную кнігу. Як паведамляе сайт заапарка, маленькае савяня было на вуліцы і яго атакавала зграя варон. Супрацоўнікі аддзелу аховы заўважылі гэта і вырашылі даставіць птушку да спецыялістаў. У сыча пашкоджанае крыло і ён будзе лекавацца пад наглядам ветэрынараў.

У Беларусі цяпер налічваецца 1,2-2 тысячы пар вераб’іных сычоў. Гэтыя птушкі манагамныя і захоўваюць пару многія гады. Актыўная маленькая сава ўначы, але можа паляваць і ўдзень. На зіму сыч назапашвае корм, складваючы яго ў дупло дрэва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі