У Гродне кампанія з трох чалавек распіла паўлітра метылавага спірту

У Гродне кампанія з трох чалавек распіла паўлітра метылавага спірту

Трагічна скончылася выпіўка для кампаніі з трох гродзенцаў. Як паведамляе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі, усе яны пражывалі ў адным доме па завулку Даватара ў Гродне.

53-гадовы мужчына знайшоў на пляцоўцы для смецця бутэльку са спіртазмяшчальнай вадкасцю. Мужчына забраў гэтую пляшку і запрасіў на выпіўку суседзяў — 58-гадовага мужчыну і 45-гадоую жанчыну.

Кампанія выпіла за вечар амаль усю бутэльку і разышлася па сваіх кватэрах. Уначы, каля трэцяй гадзіны гродзенцам стала кепска. Калі па выкліку прыбылі медыкі і міліцыя, то абодва мужчыны былі ўжо мёртвыя. Выратаваць удалося толькі жанчыну — у яе дыягнаставалі цяжкае атручэнне.

Паводле папярэдніх высноваў экспертаў, усе гродзенцы атруціліся метылавым спіртам. Жанчыне ўдалося выратавацца толькі дзякуючы таму, што яна выпіла менш за іншых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі