У Гродне дэмакраты пакуль не раскрываюць планаў правядзення Дня Волі

Дэмакратычныя сілы Гродна пакуль не раскрываюць планаў правядзення Дня Волі. Вядома толькі, што 25 сакавіка будзе ўскладанне кветак да мемарыяльнай шыльды Кастусю Каліноўскаму, помніка-каменя Давыда Гарадзенскага. Нагадаем, гродзенскія ўлады не дазволілі адзначыць Дзень Волі на галоўнай плошчы горада. Матывацыя ўладаў: Савецкая плошча не ўваходзіць у афіцыйны спіс месцаў, вызначаных гарвыканкамам для правядзення масавых мерапрыемстваў. Заяўку падавала гарадская арганізацыя Партыі БНФ. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі