У Гродне адкрыўся Х Фестываль нацыянальных культур

У яго гонар больш за тысячу ўдзельнікаў амаль 40 нацыянальнасцяў прайшлі ў тэатралізаваным шэсці па цэнтральных вуліцах горада. Адкрыла шэсце беларуская  суполка. Вядомыя майстрыхі лапікавага шыцця Беларусі неслі сімвал фестывалю — палатно "Покрыва свету", пашытае з лапікаў-падарункаў ад прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў.



Так распачалася афіцыйная цырымонія адкрыцця на канцэртнай пляцоўцы плошчы Леніна. У першы дзень тут выступілі беларускія і расійскія зоркі эстрады. А "фестывальнае" неба ў гонар адкрыцця роўна апоўначы асвяціў святочны салют.



Таксама ў Новым замку 6 чэрвеня адкрылася фотавыстава з гісторыі фестывалю і экспазіцыя нацыянальных вянкоў. А ў Каложскім парку прадстаўнікі нацыянальных дыяспар заклалі сімвалічную Алею дружбы народаў.



7 чэрвеня фестываль працягнецца прэзентацыяй нацыянальных падворкаў і унікальным лазерным шоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі