У "ГП" Наста Дашкевіч прынясе беларускую мову і хрысціянскія каштоўнасці

Як паведамляла Еўрарадыё, адна з кіраўнікоў "Маладога Фронту" (Чэхія) Наста Дашкевіч перайшла ў грамадзянскую кампанію "Гавары праўду". Там яна будзе займацца культурнымі і медыйнымі праектамі. Інфармацыйнаму агенцтву БелаПАН яна паведаміла, што найперш зоймецца правядзеннем прэміі імя Святланы Навумавай. Сваім часам Наста Дашкевіч сама стала лаўрэаткай гэтай прэміі.



Былы кіраўнік "Маладога Фронту" Павел Севярынец мяркуе, што досвед і інтэлектуальны патэнцыял Насты прыдаўся б у моладзевай арганізацыі. Разам з тым ён не выключае, што пераход Насты ў "Гавары праўду" прынясе карысць.



Севярынец: "Можа быць, праз гэта ў "Гавары праўду", скажам так, будзе больш прысутнічаць беларуская мова і хрысціянскія каштоўнасці, чым было дагэтуль. Бо маладафронтаўцы заўсёды былі моцнымі носьбітамі нацыянальнага коду як коду маральнага, коду актыўнасці. І гэтыя якасці маладафронтаўцаў спатрэбіліся ў свой час і ў "Зубры", і ў процьме іншых ініцыятыў, кампаній, руху "За свабоду", БНФ, БХД і так далей. Таму я спадзяюся, тут будзе тая ж сітуацыя і Наста здолее прыўнесці ў працу "Гавары праўду" болей гэтых каштоўнасцяў".



Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі