У Горках хлопца засыпала зямлёй, ён у лякарні ў цяжкім стане (фота)

У Горках хлопца засыпала зямлёй, ён у лякарні ў цяжкім стане (фота)

У Горках 23-гадовы малады чалавек пацярпеў падчас земляных працаў па пракладцы траншэі для ўмацавання падмурка цаглянага хлява. На хлопца абрынуўся грунт, а таксама частка фундамента і сцяны. Інцыдэнт адбыўся 15 верасня каля 14.00.

Выратавальнікі дасталі пацярпелага з-пад завалаў і перадалі брыгадзе хуткай. Ён атрымаў траўмы і ў цяжкім стане быў дастаўлены ў лякарню, перадае прэс-служба МНС.

Выпадкі з абвалам грунту падчас земляных работ сёлета сталі даволі частымі ў Беларусі. Так, літаральна на мінулым тыдні ў Магілёве падчас пракладкі траншэі для каналізацыйных труб загінуў рабочы — яго засыпала зямлёй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі