Вы тут

У Гомелі журналіста Яўгена Меркіса асудзілі на 15 сутак арышту

  

У Гомелі журналіста Яўгена Меркіса асудзілі на 15 сутак арышту. Як паведамляе Радыё Свабода, адміністрацыйную справу разглядаў суд Навабеліцкага раёна абласнога цэнтра. Меркіса пакаралі нібыта за ўдзел у "несанкцыянаваным мерапрыемстве".

Журналіста затрымалі 14 верасня разам з калегай Марынай Драбышэўскай. Яна на наступны дзень была асуджана на 10 сутак арышту.

У канцы жніўня Яўген Меркіс быў асуджаны на 5 сутак арышту за "парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства".

Па адміністрацыйных прысудах у Беларусі знаходзяцца за кратамі 8 журналістаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.