Вы тут

У Гомелі ў рэдакцыі "Сильных новостей" праходзіць ператрус

Затрыманыя супрацоўнікі "Сильных новостей" / gomel.today

5 кастрычніка ў Гомелі ў рэдакцыі "Сильных новостей" праходзіць ператрус. Як паведамляе gomel.today, людзі ў масках маюць намер забраць усё, што датычыць працы галоўнага рэдактара інтэрнэт-выдання Ганны Якштас. Яна, а таксама яе муж Дзяніс, супрацоўнік рэдакцыі, былі затрыманыя 3 кастрычніка. Іх абвінавачваюць ва "ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве".

4 кастрычніка міліцыя затрымала відэааператара СН Надзею Пужынскую.

"Сильные новости" — папулярны рэгіянальны сайт, якія асвятляе акцыі пратэсту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.