У Гомелі падчас купання ў палонцы патануў мужчына

У мінулую суботу падчас купання ў палонцы ў рацэ Сож у Гомелі патануў 41-гадовы мужчына. Цела загінулага вадалазы знайшлі толькі на наступны дзень прыкладна ў 150 метрах ад палонкі, інфармуе БелаПАН.
Высветлілася, што мужчына, шпацыруючы з бацькамі і сябрамі па горадзе, вырашыў паказаць, што ўмее плаваць у ледзяной вадзе.

Яго спадарожнікі засталіся на пешаходным мосце, адкуль сябры здымалі на відэакамеру мабільнага, як мужчына купаецца ў палонцы. Запіс зафіксаваў, як яго панесла плынню пад лёд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі