У Гомелі натоўп пенсіянераў задаваў пытанні супрацоўнікам міліцыі і КДБ

Каля 100 чалавек ўдзельнічалі ў мітынгу, прысвечаным адмене льготаў, які адбыўся ў нядзелю ў Гомелі. Мерапрыемства не было дазволена гарадскімі ўладамі.
На пляцоўку каля Дома культуры глухіх прыйшлі пераважна пенсіянеры, гомельскіх апазіцыйных лідэраў заўважана не было.

Пенсіянеры абмеркавалі праблему адмены льготаў, нізкіх пенсіяў і заробкаў, а таксама задалі нямала пытанняў прысутным на мітынгу супрацоўнікам міліцыі і спецслужбаў.

Людзі чакалі арганізатараў мітынгу, якія напярэдадні распаўсюджвалі ў горадзе ўлёткі, аднак ніхто з іх на месцы не з’явіўся. Таму праз 45 хвілін людзі разышліся, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі