У Гомелі і Мазыры эпідэмічны парог перавышаны ў 9 разоў

У Гомелі і Мазыры ўведзены супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы, шэсць сельскіх школ у Добрушскім, Калінкавіцкім і Гомельскім раёнах зачынены на каранцін.
Магчыма, у бліжэйшыя дні такі мерапрыемствы будуць уведзеныя ў Рэчыцы, Светлагорску і Жлобіне.

Як паведаміў намеснік галоўнага дзяржаўнага санітарнага лекара Гомельскай вобласці Расціслаў Зіновіч, штодня ў медустановы звяртаюцца каля 8 тысяч чалавек з сімптомамі грыпу і ВРВІ. У 20% хворых дыягнастуюць грып А (сезонны).

Выпадкаў выяўлення высокапатагеннага пандэмічнага грыпу не было, як і смяротных выпадкаў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі