У Глыбокім ушанавалі памяць аўтара эскізу бел-чырвона-белага сцягу

Мемарыяльная шыльда ў гонар дзеяча Беларускай Народнай Рэспублікі Клаўдзія Дуж-Душэўскага з'явілася ў Глыбокім.

На ахвяраванні сяброў Партыі БНФ яе зрабіў мясцовы мастак Аляксандр Мядзелец. На мемарыяльнай шыльдзе змешчаны партрэт Дуж-Душэўскага і надпіс: "Тут у 1891 годзе нарадзіўся Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі — палітык, асветнік, дойлід".

Ён быў не толькі дзяржаўным сакратаром Беларускай Народнай Рэспублікі, але і з'яўляецца аўтарам эскізу бел-чырвона-белага сцягу, прызнанага дзяржаўным сімвалам БНР.

Шыльду прымацавалі да аднаго з дамоў, дзе верагодна жыў Дуж-Душэўскі. Яго цяперашні гаспадар, хоць і не з'яўляецца сваяком дзеяча БНР, але пагадзіўся на гэта і ганарыцца, што набыў дом такога вядомага і заслужанага чалавека.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі