У Глыбоцкім раёне зафіксаваны масавы мор рыбы

У Глыбоцкім раёне зафіксаваны масавы мор рыбы

Выпадак масавай гібелі рыбы зафіксаваны ў Глыбоцкім раёне. Раніцай 14 ліпеня ў МНС паступіла паведамленне аб выяўленні 70 асобінаў мёртвых рыб у рацэ Дабрылаўка ля вёскі Мікуліна. Супрацоўнікі Рэспубліканскага цэнтру аналітычнага кантролю ў галіне навакольнага асяроддзя і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя абследавалі акваторыю, але не знайшлі забруджання на паверхні вады.

Праводзіцца аналіз узятых пробаў вады. Прычыны здарэння высвятляюцца, паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі