У Германіі загінуў беларус — вучыў украінку плаваць на возеры

На пляжы ў Германіі, дзе адпачываў беларус са сваёй знаёмай / all-on-sea.de
На пляжы ў Германіі, дзе адпачываў беларус са сваёй знаёмай / all-on-sea.de

У Германіі ў зямлі Саксонія загінуў 33-гадовы беларус. Як паведамляе tag24.de, ён вучыў 26-гадовую ўкраінку плаваць на возеры Шладзіцэр-Зэе. Выданне адзначае, што ў той дзень было выдатнае надвор'е, а на пляжы адпачывалі сотні людзей.

У нейкі момант мужчына патануў, а дзяўчыну выратавалі, калі яна паклікала на дапамогу. Яна і расказала пра свайго сябра, які вучыў яе плаваць. На месца прыбылі ратавальнікі. Цела мужчыны знайшлі на глыбіні трох метраў. Рэанімацыйныя мерапрыемствы выніку не далі — беларус неўзабаве памёр у бальніцы (туды яго даставілі на верталёце). Для высвятлення дакладных прычын яго смерці праводзяцца даследаванні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі