У Генштабе УСУ сцвярджаюць, што страты Расіі перавысілі 100 тысяч чалавек

Вайна ва Украіне працягваецца ўжо амаль 10 месяцаў / facebook.com/GeneralStaff.ua
Вайна ва Украіне працягваецца ўжо амаль 10 месяцаў / facebook.com/GeneralStaff.ua

Страты расійскай арміі на вайне ва Украіне перавысілі 100 тысяч чалавек асабістага складу, сцвярджаюць у Генеральным штабе Узброеных сіл Украіны.

На фронце сітуацыя за мінулыя суткі істотна не змянілася. Украінскія вайскоўцы адбівалі атакі расіян у Луганскай і Данецкай абласцях.

Спроба Расіі нарасціць войска і правесці рэформу, аб якой учора казалі на пашыраным пасяджэнні расійскага міністэрства абароны, наўрад ці сур'ёзна паўплывае ў бліжэйшы час на ход вайны, лічаць у амерыканскім Інстытуце вывучэння вайны. "Фарміраванне дывізій з'яўляецца дарагім і патрабуе часу", нагадваюць эксперты Інстытута. На гэта можна было б разлічваць у доўгатэрміновай перспектыве, але пры ўмове, што "Пуцін наважыцца карэнным чынам змяніць размеркаванне стратэгічных рэсурсаў Расіі". У Інстытуце таксама мяркуюць, што "расійская ядзерная рыторыка, хутчэй за ўсё, з'яўляецца спробай супакоіць унутраную аўдыторыю і запалохаць Заходнюю аўдыторыю, а не паказчыкам падрыхтоўкі да ўжывання ядзернай зброі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі