У гаражы ў віцябляніна знайшлі каля 200 патронаў
![У гаражы ў віцябляніна знайшлі каля 200 патронаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/patrony-2410.png.webp?itok=WuhR3C9b)
У гаражы непрацуючага віцябляніна міліцыянты знайшлі 187 патронаў рознага калібру, паведамляе прэс-служба МУС. Боепрыпасы знайшлі 9 кастрычніка супрацоўнікі 7-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС і АМАПа УУС.
На мужчыну пачалі крымінальную справу за незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. Максімальнае пакаранне, якое яму пагражае, — сем гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.