У фуры, якая ехала з Украіны, беларускія памежнікі знайшлі нелегалаў (відэа)

У фуры, якая ехала з Украіны, беларускія памежнікі знайшлі нелегалаў (відэа)

У фуры, якая ехала з Украіны, беларускія памежнікі знайшлі двух нелегалаў. Здарэнне адбылося ў пункце пропуску Макраны (Даманава) яшчэ 22 красавіка, але пра яго стала вядома толькі цяпер. Падчас праверкі аўтамабіля Scania памежнікі сумесна з мытнікамі знайшлі ў гразавым адсеку цягача грамадзяніна Афганістана, у прычэпе — пакістанца. Яны спрабавалі дабрацца да Еўрасаюза “ў пошуках лепшых умоваў жыцця”.

Высветлілася, што нелегалам падчас загрузкі фуры таварам дапамаглі схавацца за 300 долараў сірыйцы. Цяпер замежнікі чакаюць дэпартацыі. Ім будзе забаронены ўезд на тэрыторыю Беларусі, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі