У Францыі паставілі мюзікл пра “першую рок-зорку” – Моцарта

У верасні 2009 году ў Парыжы адбудзецца прэм'ера рок-оперы пра жыццё Вольфганга Амадэя Моцарта “Mozart, L'Opera Rock”. У мюзікле будзе расказана пра жыццё Моцарта, пачынаючы з яго дзяцінства ў Зальцбургу і заканчваючы яго венскім трыумфам.

Адзін з прадзюсераў праекта Альбэр Коэн (Albert Cohen) сказаў, што лічыць кампазітара “першай рок-зоркай”, “першым незалежным музыкам” і “вальнадумцам”.

У мюзікле коштам 6 мільёнаў еўра бяруць удзел 60 спевакоў, акцёраў і музыкаў. Сачыненні Моцарта, выкананыя класічнымі музыкантамі, будуць перамяжоўвацца з рок-кампазіцыямі, ужо выдадзенымі асобным альбомам, паведамляе Reuters.

lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі