У ФК “Дынама” памянялі галоўнага трэнера — цяпер камандай кіруе Сяргей Бароўскі

У ФК “Дынама” памянялі галоўнага трэнера — цяпер камандай кіруе Сяргей Бароўскі

Футбольны клуб “Дынама” развітаўся з галоўным трэнерам, сербскім спецыялістам Вукам Рашавічам. Цяпер камандай будзе кіраваць Сяргей Бароўскі, піша football.by

Разам з Рашавічам трэнерскі штаб пакідаюць Пётр Качура, Васіль Кушнір і Васіль Хамутоўскі. Новаму настаўніку будуць дапамагаць Аляксандр Марцешкін, Сяргей Кабельскі і Ігар Гурыновіч, які працаваў і пры Рашавічы.

Бароўскі раней быў дырэктарам спартовага клуба, але быў звольнены з гэтай пасады і пераведзены на працу з дзіцяча-юнацкімі камандамі “Дынама”. Прычынай паніжэння ў пасадзе, як тлумачылі ў той час, была правальная трансферная кампанія.
 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі