У ФК "Дынама-Мінск" пракаментавалі пытанне магчымай змены галоўнага акцыянера

У ФК "Дынама-Мінск" пракаментавалі пытанне магчымай змены галоўнага акцыянера

У футбольным клубе "Дынама-Мінск" пракаментавалі пытанне магчымай змены галоўнага акцыянера. Гендырэктар Сяргей Пернікаў у інтэрв'ю клубнай прэс-службе кажа, што перамены ў складзе акцыянераў чакаюцца з пачатку восені, але яны зацягваліся. З-за гэтага не спяшаліся прымаць нейкія стратэгічныя рашэнні.

"Сёння ёсць разуменне, што перамены ў складзе акцыянераў, якія так актыўна абмяркоўваюцца, — асобны блок пытанняў, што не закранае бягучую дзейнасць клуба, — гаворыць гендырэктар. — Іншымі словамі, нам трэба проста працаваць, ставіць перад сабой мэты і задачы, дабівацца іх, а перамены ў складзе акцыянераў пройдуць без нашага ўдзелу".

У канцы мінулага года з'явілася інфармацыя, што новым уладальнікам ФК "Дынама-Мінск" можа стаць беларускі IT-прадпрымальнік Віктар Пракапеня. Дагэтуль клубам амаль два дзесяцігодзі валодаў бізнесмен Юрый Чыж. Пасля разгрому каманды ў Лізе Еўропы "Зенітам" (8:1) яго інтарэс да каманды практычна знік.

Сяргей Пернікаў кажа, што няпэўнасць са складам акцыянераў клуба не паўплывае на яго падрыхтоўку да новага сезону. "Задачы перад сабой ставім самыя высокія", — адзначыў гендырэктар ФК "Дынама-Мінск". У самы бліжэйшы час можа быць прызначаны новы галоўны трэнер (кантракт з Сяргеем Гурэнкам, які працаваў з камандай у 2017-2018 гады, скончыўся). Пакуль разглядаюцца некалькі кандыдатураў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі