У фінале адбору на “Еўрабачанне” Саладуха выканае новы хіт "Моя женщина"

Кампазіцыя “Моя женщина” ўвойдзе ў новы, 10-ы па ліку альбом Аляксандра Саладухі, які з’явіцца літаральна праз тыдзень і будзе прымеркаваны да 55-годдзя артыста.

“10-ы трэк на 10-м альбоме называецца “Моя женщина”. Вось заўтра гэтая кампазіцыя і прагучыць на ўсю краіну, — інтрыгуе Аляксандр. — Веру, што гэта новы хіт. Таму што першы трэк на першым альбоме называўся “Здравствуй, чужая милая”, а 10-ы трэк на 10-м альбоме — “Моя женщина” Я думаю, што між імі існуе сувязь: “Здравствуй, чужая милая” — “Моя женщина”.

Напярэдадні фіналу нацыянальнага адбору на “Еўрабачанне-2014” раптоўны ролік з “Аляксандрам-матыльком” і яго прызнаннем “Я буду в финале. По-любому” парваў інтэрнет і выклікаў новую хвалю цікавасці да конкурсу. Саладуха, які чароўным чынам абмінуў адборачны тур да сёлетняга “Еўрабачання”, завершыць фінал нумарам “1+14”. Дарэчы, па выніках лёсавання канкурсанты выступяць у наступным парадку:

  1.  
  2. 1. Наталля Тамэла.
  3.  
  4. 2. Гурт "Нутэкі".
  5.  
  6. 3. Арцём Міхаленка.
  7.  
  8. 4. Мацвей Купер і гурт DUX.
  9.  
  10. 5. ТЭА.
  11.  
  12. 6. Дарыя.
  13.  
  14. 7. Алена Сіняўская.
  15.  
  16. 8. Аліна Мошчанка.
  17.  
  18. 9. Жанет
  19.  
  20. 10. Анастасія Малашкевіч
  21.  
  22. 11. SWITTER BOYS feat. KATE&VOLGA KAROL
  23.  
  24. 12. Гурт NAPOLI
  25.  
  26. 13. Макс Лоранс & Дзідзюля
  27.  
  28. 14. Tasha Odi

Пераможца будзе вызначаны 10 студзеня шляхам галасавання тэлегледачоў і прафесійнага журы. Шоў у прамым эфіры пакажуць каналы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама сайт Еўрапейскага вяшчальнага саюзу.

Міжнародны песенны конкурс "Еўрабачанне-2014" пройдзе ў Капенгагене з 6 па 10 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі