У ЕС і НАТА адказалі на ядзерныя пагрозы Расіі — 234-я раніца вайны

Вайна ва Украіне працягваецца ўжо амаль 8 месяцаў / facebook.com/GeneralStaff
Вайна ва Украіне працягваецца ўжо амаль 8 месяцаў / facebook.com/GeneralStaff

Расія перакінула да мяжы з Нарвегіяй стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі, здольныя несці ядзерныя зарады, піша нарвежскае выданне Faktisk са спасылкай на спадарожнікавыя здымкі кампаніі Planet Labs. На здымку ад 7 кастрычніка бачныя сем бамбардзіроўшчыкоў Ту-160 і чатыры Ту-95.
Звычайна гэтыя бамбардзіроўшчыкі знаходзяцца на паветранай базе ў 720 кіламетрах на паўднёвы ўсход ад Масквы. На думку адных ваенных экспертаў, нічога страшнага няма, манеўры звязаныя з традыцыйнымі восеньскімі вучэннямі "Гром". Па думку ж іншых, перакідка можа быць звязаная і з ядзерным шантажом Расіі на фоне яе няўдач ва Украіне.

Пра ядзерную зброю напярэдадні казаў і высокі прадстаўнік ЕС па пытаннях замежных спраў і палітыкі бяспекі Жазэп Барэль. Ён заявіў, што калі Расія вырашыцца на ядзерны ўдар па Украіне, то атрымае ад Захаду адказ, які знішчыць расійскую армію.

"Людзі, якія падтрымліваюць Украіну, ЕС, дзяржавы-члены, ЗША, НАТА не блефуюць таксама. Любая ядзерная атака супраць Украіны створыць адказ, не ядзерны адказ, але настолькі магутны адказ з ваеннага боку, што руская армія будзе цалкам знішчаная", папярэдзіў галоўны дыпламат ЕС.

Аб тым, што выкарыстанне Расіяй любога ядзернай зброі ва Украіне будзе мець наступствы, напярэдадні казаў і генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг.

В ЕС и НАТО ответили на ядерные угрозы России — 234-е утро войны
Расійскія бамбардзіроўшчыкі на авіябазе на Кольскім паўвостраве / Planet Labs

Расійскія войскі ўсю ноч абстрэльвалі Днепрапятроўскую вобласць вобласць — білі з рознай зброі, напісаў раніцай у Telegram кіраўнік абласной адміністрацыі Валянцін Разнічэнка. Чатыры дрона-камікадзэ украінскім вайскоўцам удалося збіць. У Сінельнікаўскім раёне паранены 51-гадовы мужчына. Ён у бальніцы. У выніку абстрэлаў пашкоджаны прамысловае прадпрыемства і дамы людзей.

Тры ракеты С-300 упалі гэтай ноччу на тэрыторыі Запарожжа. "Папалі ў аб'екты інфраструктуры. На месцы трапленняў ўзніклі пажары. Там ужо працуюць ратавальнікі. Па папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма", кажа кіраўнік абласной адміністрацыі Аляксандр Старух. Ён папярэдзіў, што сёння магчымыя яшчэ ракетныя атакі і папрасіў гараджан выконваць правілы бяспекі.

Напярэдадні вечарам у бальніцы Мікалаева памёр 11-гадовы хлопчык, якога раніцай дасталі з-пад завалаў. Пра гэта паведаміў старшыня Мікалаеўскай адміністрацыі Віталь Кім. У хлопчыка спынілася сэрца. Пад заваламі ён прабыў 6 гадзін. У ноч на чацвер у пяціпавярхоўку, дзе ён жыў, трапіла адна з расійскіх ракет. У выніку таго начнога абстрэлу загінулі як мінімум пяць чалавек. Ідзе пошук яшчэ аднаго зніклага жыхара.

В ЕС и НАТО ответили на ядерные угрозы России — 234-е утро войны
Наступствы абстрэлу Запарожжа / @starukhofficial

Расійскія войскі спрабуюць выйсці на адміністрацыйную мяжу Данецкай вобласці і ўтрымаць захопленыя раёны Херсонскай, Харкаўскай, Запарожскай і Мікалаеўскай абласцей, абстрэльваюць пазіцыі ўкраінскіх войскаў уздоўж усёй лініі сутыкнення. Пра гэта гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба УСУ.

"За мінулыя суткі падраздзяленні сіл абароны адбівалі атакі праціўніка на напрамках населеных пунктаў Церны, Вопытнае, Вясёлае, Невельскае, Атрадаўка, Іванград, Бахмут, Новая Каменка", — распавядаюць украінскія вайскоўцы.

А ў Белгародскай вобласці Расіі каля горада Новы Аскол спынілі рух цягнікоў пасля таго, як у гэтым раёне спрацавала СПА. Пра гэта паведаміў губернатар вобласці Вячаслаў Гладкоў. Паводле яго слоў, пацярпелых няма. Нагадаем, напярэдадні ў адным з раёнаў вобласці пасля абстрэлу выбухнуў склад з боепрыпасамі. А раней у Белгарадзе быў пашкоджаны жылы дом — як мяркуецца, на яго ўпаў абломак ракеты. Паведамлялася, што ў горадзе працуе СПА. Гладкоў абвінаваціў у абстрэлах вайскоўцаў УСУ.

У амерыканскім Інстытуце вывучэння вайны аналізуюць сітуацыю з мабілізаванымі, якіх Расія без падрыхтоўкі адпраўляе на фронт. На гэтым тыдні з'явіліся паведамленні аб першых смерцях дрэнна падрыхтаваных байцоў. Напярэдадні, у прыватнасці стала вядома аб гібелі пяці мабілізаваных мужчын з Чалябінска. Такія паведамленні выклікаюць "новую крытыку ў бок расійскага ваеннага камандавання", адзначаюць эксперты Інстытута. Ваенныя блогеры пішуць, што колькасць загінулых і параненых сярод мабілізаваных вайскоўцаў, верагодна, вышэй. Расійскія мабілізаваныя гінуць"праз адсутнасць абяцанай падрыхтоўкі, абсталявання, згуртаванасці падраздзяленняў і камандзіраў, а таксама неаднаразовых выпадкаў неправамернай мабілізацыі".

В ЕС и НАТО ответили на ядерные угрозы России — 234-е утро войны
Карта баёў 13 кастрычніка 2022 года / understandingwar.org

Ілан Маск больш не можа фінансаваць працу спадарожнікавай сувязі Starlink ва Украіне. Пра гэта гаворыцца ў лісце яго кампанія SpaceX, які ў верасні быў накіраваны ў  Пентагон. Падрабязнасці прыводзіць CNN. У лісце таксама ёсць просьба да Пентагона ўзяць на сябе фінансаванне ўжо пастаўленага Starlink ва Украіне. На аплату паслуг патрабуецца больш за 120 мільёнаў долараў ЗША да канца гэтага года і каля $400 млн за наступны год.

"Мы не ў стане ў далейшым дарыць тэрміналы Украіне ці фінансаваць існуючыя тэрміналы на працягу нявызначанага перыяду часу", — напісаў у Пентагон дырэктар па дзяржаўных продажах SpaceX.

Тым часам Нідэрланды гатовыя дапамагчы Украіне з рамонтам сістэм ацяплення і гатовыя вылучыць на гэтыя мэты 70 мільёнаў еўра. Пра гэта паведаміла міністр унутранага гандлю і развіцця супрацоўніцтва Нідэрландаў Лішэ Шрайнемахер.

"З набліжэннем зімы праблемы для ўкраінцаў толькі абвастраюцца. Дамы, вадаправоды і ацяпленне патрабуюць тэрміновага рамонту. Паведаміла Сусветнаму банку ад імя Нідэрландаў, што я ўжо даю €70 мільёнаў спецыяльна для гэтай зімы", — напісала яна ў Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі