У Еўразійскага эканамічнага саюза будзе парламент, як у ЕС

"Дамова пра Еўразійскі эканамічны саюз, стварэнне якога плануецца да 1 студзеня 2015 года, будзе абавязкова ўключаць цэлую частку пра яго парламенцкую структуру — якой ёй быць і дзе ёй быць", — цытуе БелТА старшыню Камітэта Дзярждумы Расіі па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязям з суайчыннікамі Леаніда Слуцкага.

Дэпутат адзначае, што пры стварэнні еўразійскага парламенту можа быць скарыстаны станоўчы досвед Еўрасаюза. "Еўрапарламент сёння  бадай што самая галоўная парламенцкая пляцоўка Еўропы, — дадае Слуцкі. — Ён абіраецца прамымі ўсенароднымі выбарамі, у адрозненне ад шматлікіх міжпарламенцкіх асамблеяў, куды сябры дэлегуюцца нацпарламентамі. У перспектыве еўразійскі парламент павінен будавацца па такім жа прынцыпе".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі