Вы тут

У ЕС ліквідавалі банду, якая гандлявала грамадзянамі Беларусі

pixabay.com

У ЕС ліквідавалі банду, якая гандлявала грамадзянамі Беларусі "для сексуальнай эксплуатацыі". Грамадзяне нашай краіны ёсць сярод 118 пацярпелых ад дзейнасці зламыснікаў. У ліку пацярпелых грамадзян іншых краін згадваюцца толькі ўкраінцы. Арышты ўдзельнікаў банды прайшлі ў Іспаніі і Літве, агулам за краты трапілі паўтара дзясяткі чалавек, інфармуе europol.europa.eu.

Паліцыя звяртае ўвагу на тое, што ўдзельнікі злачыннай групы дзейнічалі вельмі жорстка. Многія з іх раней ужо мелі праблемы з законам. Асноўнае расследаванне праходзіць у Літве, дзе затрымалі 13 падазраваных. Еўрапол накіраваў у гэтую краіну сваіх экспертаў і каардынуе дзейнасць літоўскіх ды іспанскіх сілавікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.