У электрычках абсталёўваюць месцы для правозу ровараў

У электрычках абсталёўваюць месцы для правозу ровараў

У электрычках і дызель-цягніках абсталёўваюць месцы для правозу ровараў, паведамляецца на сайце Беларускай чыгункі.

Эксперымент з месцамі для правозу ровараў праходзіць у электрацягніку ЭР9 і дызель-цягніку ДР1А — у галаўных вагонах (для трох ровараў у кожным вагоне). Канструкцыі выпрабоўваюць на трываласць мацавання. Потым такімм месцамі для ровараў плануюць абсталяваць усе электрычкі і дызель-цягнікі.

Як піша tut.by, цяпер канструкцыя тэстуецца на лініі Мінск — Гудагай.

Ровары цяпер перавозяць згодна з правіламі перавозкі ручной паклажы. Калі габарыты ровара перавышаюць 200 сантыметраў, то на яго трэба набываць дадатковы квіток. Калі ж ровар складзены і ўпісваецца ў гэтыя габарыты, дык яго можна правозіць бясплатна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі