У Дзярждуме Расіі на 100-рублёвай купюры знайшлі... парнаграфію (фота)

Як піша газета "Известия", адпаведны ліст намеснік старшыні камітэта Дзярждумы па рэгіянальнай палітыцы ўжо накіраваў кіраўніцы Банка Расіі Эльвіры Набіулінай. У ім адзначаецца, што на банкноце можна пабачыць "інтымныя часткі цела фігуры" Апалона на даху Вялікага тэатра ў Маскве. Таму, у адпаведнасці з законам, купюра павінна мець маркіроўку... "18+".

Раман Худзякоў прапануе выхад з сітуацыі. Каб дзеці не трымалі больш у руках банкноту з Апалонам, трэба памяняць на ёй выяву — на славутасці Севастопаля. Эксперты кажуць, што, сапраўды, 100-рулёвую купюру можна лічыць "інфармацыяй парнаграфічнага характару", аднак прымусіць Цэнтрабанк на нейкія змены будзе цяжка, паколькі гэта запатрабуе немалых выдаткаў.

Фота — izvestia.ru, Коммерсант

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі