У дзіцячым садку ў Баранавічах знайшлі міну часоў вайны (фота, відэа)

У дзіцячым садку ў Баранавічах знайшлі міну часоў вайны (фота, відэа)

25 сакавіка ў 8:40 загадчыца садка №40 у Баранавічах затэлефанавала ратавальнікам і паведаміла, што на тэрыторыі ўстановы знайшлі прадмет, падобны да мінамётнай міны, піша mchs.gov.by

Супрацоўнікі МНС, якія прыбылі на выклік пабачылі, што за 20 метраў ад садка на дзіцячай гульнявой пляцоўцы каля бардзюра ляжыць міна. Мяркуецца, што яна паходзіць з часоў Другой сусветнай вайны.

Ратавальнікі агарадзілі месца небяспечнай знаходкі. З садка былі эвакуяваныя 183 чалавекі — 147 дзяцей і 36 дарослых.

Міну дыяметрам 50 міліметраў у 9:50 забрала група размініравання для знішчэння на палігоне.

У дзіцячым садку ў Баранавічах знайшлі міну часоў вайны (фота, відэа)
brest.mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі