У джунглях Амазонкі знайшлі раней невядомае племя індзейцаў (відэа)

Пацверджаннем гэтага адкрыцця з'яўляецца відэазапіс, паказаны адным з бразільскіх тэлеканалаў.


Невядомы зняў пераход індзейцаў з аднаго паселішча ў іншае. На відэа відаць, што група з некалькіх мужчын узброеная лукамі і нечым падобным да дзідаў, а жанчына нясе на плячах дзіця. Усе яны ішлі па лясным гушчары.


Як інфармуе сайт newsru.com, відэазапіс быў зроблены яшчэ ў 2011 годзе, але яго паказалі толькі сёлета. Супрацоўнікі бразільскага ўрадавага агенцтва, якое займаецца пытаннямі індзейцаў, здзейснілі экспедыцыю ў джунглі і там выпадкова натрапілі на невядомых лясных жыхароў. Эксперты прыйшлі да высновы, што індзейцы адносяцца да невялікага племені, які называецца кавахіва. Яго адкрылі яшчэ ў 1999 годзе, але дагэтуль непасрэднага кантакту індзейцаў з цывілізаваным светам не было.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі