У двух сацсетках абмежавалі фонавае праслухоўванне музыкі ў мабільных дадатках

У двух сацсетках абмежавалі фонавае праслухоўванне музыкі ў мабільных дадатках

У двух сацсетках абмежавалі фонавае праслухоўванне музыкі ў мабільных дадатках. Гэтае новаўвядзенне адносіцца да “ВКонтакте” і “Одноклассников”. З 1 кастрычніка бясплатна музыку можна слухаць не больш за гадзіну за дзень (у будучым — не больш за 30 хвілін за дзень, але канкрэтных тэрмінаў пакуль не называюць). Таксама абмежаванне закранула асобны дадатак для праслухоўвання музыкі Boom, інфармуе сайт vc.ru.

“ВКонтакте” паведамляе, што абмежаванне ўводзіцца для ўсіх карыстальнікаў паступова (у вэб-версіі фонавае праслухоўванне музыкі па-ранейшаму не абмежаванае). Boom прапануе аформіць платную падпіску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі