У доме Віктара Бабарыкі зноў праходзіў ператрус

У доме Віктара Бабарыкі зноў праходзіў ператрус

У доме Віктара Бабарыкі ў вёсцы Мачаны зноў адбыўся ператрус. Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміла Аляксандра Зверава, дзяўчына яго сына Эдуарда.

“Зноў ідзе ператрус на Вячы (вадасховішча ў 19 км ад Мінска. — Еўрарадыё). Чаму? Таму што сёння чацверг. Іншых варыянтаў у мяне пакуль няма”, — напісала дзяўчына прыкладна а 15-й гадзіне.

У прэс-службе Віктара Бабарыкі паведамілі, што ператрус быў кароткатэрміновым і ўжо скончаны. Супрацоўнікі якога ведамства яго праводзілі ды іншыя падрабязнасці, пакуль невядомы. 

Вылучэнца на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыку затрымалі 18 чэрвеня разам з сынам Эдуардам, які кіраваў яго ініцыятыўнай групай. З таго часу яны знаходзяцца ў СІЗА КДБ. Дагэтуль афіцыйна не названыя артыкулы КК, па якіх ім выставілі абвінавачанне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі