У доме-музеі І з'езду РСДРП здарыўся пажар

У доме-музеі І з'езду РСДРП здарыўся пажар

Увечары 16 жніўня здарыўся пажар у доме-музеі І з'езду РСДРП у Мінску. На месца здарэння прыехалі некалькі пажарных машын — фатаздымкі з'явіліся ў ТГ-каналах.

Паведамленне пра пажар ратавальнікі атрымалі ў 20:54. У тамбуры прыбудовы загарэўся ўцяпляльнік пад ашалёўкай сцяны. Пажар быў невялікі — на плошчы 0,5 кв.м, удакладняе прэс-служба МНС. Агонь пашкодзіў сцены прыбудовы. 

Прычына пажару высвятляецца.

У доме-музеі І з'езду РСДРП здарыўся пажар
Пажар у доме-музеі І з'езду РСДРП
У доме-музеі І з'езду РСДРП здарыўся пажар
Пажар у доме-музеі І з'езду РСДРП

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі