У Докшыцах злавілі фальшывага страхавога агента

Фальшывага страхавога агента злавілі ў Докшыцах на Віцебшчыне. Прыбытковы занятак прыдумаў сабе раней асуджаны жыхар Докшыцкага раёну. Ён хадзіў па хатах, выдаючы сабе за прадстаўніка Белдзяржстраха.  Правяраючы дакументы на страхоўку будынкаў у адзінокіх пенсіянераў, фальшывы агент “выкрываў” недаплату ўнёскаў ды браў з бабулек грошы. Затрымалі яго па заяве адной пільнай сялянкі, якой страхаўшчык падаўся падазроным.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі