У Добрушы судзілі жанчыну, якая 10 гадоў выносіла з прадпрыемства алкаголь

"Крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі"  / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Добрушы судзілі жанчыну, якая 10 гадоў выносіла з прадпрыемства прадукты, алкаголь, цыгарэты. Было падлічана, што за гэты час яна завалодала амаль 60 тысячамі рублёў (каля 25 тысяч долараў). Як паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога суда, судзілі яе па месцы былой працы — у памяшканні філіяла Добрушскай папяровай фабрыкі "Герой працы" — Кіруючай кампаніі холдынга "Беларускія шпалеры". Жанчына працавала начальнікам аддзела грамадскага харчавання і гандлю. У 2011-2021 гадах яна арганізавала фальсіфікацыю дакументаў, дзякуючы чаму і завалодвала "таварна-матэрыяльнымі каштоўнасцямі", а таксама і наяўнымі грашыма.

Былую начальніцу аддзела за "крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі" ў асабліва буйным памеры асудзілі на 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Таксама яна мусіць заплаціць штраф — 6400 рублёў. З яе спагоняць шкоду, нанесеную прадпрыемству — 46,2 тысячы рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.