У "ДНР" забілі палявога камандзіра "Гіві", сябра "Матаролы"

У "ДНР" забілі палявога камандзіра "Гіві", сябра "Матаролы"

У самаабвешчанай "ДНР" забілі палявога камандзіра Міхаіла Таўстых, больш вядомага пад пазыўным "Гіві". Як інфармуе РІА "Новости", у Данецку заявілі, што адбыўся тэрарыстычны акт, аднак падрабязнасці не паведамілі. Па некаторых звестках, яго ўзарвалі ва ўласным кабінеце. Адказнасць за забойства "Гіві" ў "ДНР" ускладаюць на спецслужбы Украіны.

Камандзір батальёну "Самалі" быў вядомы здзекамі над украінскімі палоннымі. У інтэрнэце дастаткова відэа, якое гэта пацвярджае.

Варта адзначыць, што апошнім часам загінулі і памерлі нямала палявых камандзіраў самаабвешчаных рэспублік. У кастрычніку 2016-га быў узарваны сябар "Гіві" Арсень Паўлаў, больш вядомы як "Матарола". Пасля таго здарэння камандзір "Самалі" абвяргаў чуткі, што збіраецца з'ехаць з Данбасу.

У "ДНР" забілі палявога камандзіра "Гіві", сябра "Матаролы"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі