У дэкларацыі СЕ згадваецца прымусовы вываз украінскіх дзяцей у Беларусь

Дзеці з акупаванай расіянамі тэрыторыі Украіны ў Беларусі, красавік 2023-га / sb.by
Дзеці з акупаванай расіянамі тэрыторыі Украіны ў Беларусі, красавік 2023-га / sb.by

Савет Еўропы прыняў дэкларацыю адносна незаконнага вывазу і дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Расію і Беларусь. Саміт кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін-сябраў СЕ 16-17 траўня прайшоў у Рэйк’явіку. Як паведамляе кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка, у рамках дэкларацыі быў прыняты "спецыяльны дадатак, дзе адзначаецца прымусовы вываз украінскіх дзяцей на тэрыторыю Беларусі". Савет Еўропы выступае за супрацоўніцтва з міжнароднай супольнасцю і падтрымку ўкраінскіх уладаў для забеспячэння неадкладнага вяртання ва Украіну дзяцей, якія былі незаконна перамешчаныя і дэпартаваныя з Украіны ў Расію і Беларусь.

У красавіку Парламенцкая асамблея Савета Еўропы прызнала генацыдам прымусовую дэпартацыю ў Расію ўкраінскіх дзяцей. Аляксандр Лукашэнка і яго рэжым прызнаныя датычнымі да гэтага злачынства. У Мінску гэта нервова ўспрымаюць, што вынікае з заявы прадстаўніка МЗС.

Мяркуецца, што ўключэнне ў даклад па Украіне дадатку пра прымусовы вываз украінскіх дзяцей у РБ "можа дазволіць прыцягнуць рэжым Лукашэнкі да адказнасці ў міжнародных судах". На сустрэчы з генсекам Савета Еўропы Марыяй Пейчынавіч-Бурыч Святлана Ціханоўская адзначыла, што правядзенне міжнароднага расследавання і стварэнне трыбуналу над Аляксандрам Лукашэнкам з’яўляецца прыярытэтам для дэмакратычных сіл Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі