У Данецку снарад патрапіў у прыпынак, загінулі 13 чалавек

У Данецку раніцай ў чацвер снарад патрапіў у прыпынак, загінулі людзі. "Украінскія навіны" паведамляюць, што абстрэл вялі з мінамёта, усталяванага ў мікрааўтобусе.

Эпіцэнтрам абстрэлу быў трамвайны прыпынак. Там загінула больш за ўсё людзей. Акрамя таго, загінулі людзі ў тралейбусе, які праязджаў міма, і тыя, хто знаходзіўся на супрацьлеглым ад прыпынка баку вуліцы.

Відавочцы кажуць пра вялікую колькасць параненых, але іх дакладная колькасць пакуль невядомая.

Падчас абстрэлу прыпынка ў Данецку колькасць загінулых склала 13 чалавек (паводле папярэдніх дадзеных медыкаў), паведамляе РІА "Новости".

Фотарэпартаж з месца трагедыі гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі