У Данецкім аэрапорце ідуць баі, на "хуткіх" і грузавіку прыехалі чачэнцы

Як вядома, Данецк з'яўляецца адным з цэнтраў сепаратыстаў, сталіцай так званай "Данецкай народнай рэспублікі". Украінскія сілавікі выставілі ўльтыматум узброеным баевікам, якія знаходзіліся на тэрыторыі аэрапорта, а пасля іх адмовы скласці зброю пачалася атака. У ёй удзельнічалі самалёты Су-25 і МІГ-29, верталёты, якія прывезлі дэсант. Украінскія сілавікі пачалі "зачыстку" тэрыторыі, ішлі баі.



Баевікі панеслі значныя страты, у іх шмат параненых, якіх яны спрабуюць вывозіць на легкавіках. Многія ўзброеныя сепаратысты пахаваліся ў прыватным сектары, спадзяючыся, што яго не будуць абстрэльваць. У раён аэрапорта падыйшло падмацаванне ў выглядзе чачэнскага атрада з некалькіх дзесяткаў чалавек. Па адной інфармацыі, яны прыехалі на грузавіку (і ўкраінскія сілавікі яго неўзабаве знішчылі), па іншай — на машынах "хуткай дапамогі". Баевікі праводзяць перагрупіроўку сілаў, інфармуе УНН.

Звестак пра страты з боку ўкраінскіх сілавых структур няма. Інфармацыя расійскіх СМІ пра збіты ўкраінскі верталёт не пацвердзілася. У той жа час украінцы знішчылі зенітную ўстаноўку баевікоў.

Фота — Reuters, Facebook

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі