У часе выступлення антыглабалістаў у Гамбургу пацярпелі 179 паліцэйскіх

Сёння, 29 траўня, стала вядома пра тое, што за мінулыя суткі ў часе акцыі пратэсту антыглабалістаў, якая суправаджае восьмую канферэнцыю “Форуму “Азія-Еўропа” у Гамбургу, былі раненыя 179 паліцэйскіх і двое дэманстрантаў. Пра гэта паведаміў дзяжурны афіцэр зямельнага паліцэскага ўпраўлення. Ён таксама паведаміў, што пад час саміту працуюць 2800 паліцуэйскіх, а пратэсты антыглабалістаў у першай палове панядзелку праходзілі абсалютна мірна.

Толькі пасля шэрагу правакацыяў і спробаў наладзіць беспарадкі, паліцыя прымяніла вадамёты. Уначы хуліганы падпальвалі кантэйнеры для смецця. Нагадаем, што антыглабалісты лічаць меры бяспекі перад самітам Вялікай васьмёркі, які пройдзе ў Нямеччыне з 6 па 8 чэрвеня, празмернымі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі