У чацвер у Беларусі будзе да 22 цяпла, дажджы магчымыя толькі месцамі

У чацвер у Беларусі будзе да 22 цяпла, дажджы магчымыя толькі месцамі

У чацвер, 6 ліпеня, ападкі ў Беларусі магчымыя толькі ў асобных раёнах, месцамі — навальніцы. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні, 4-9 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў, паведамляюць беларускія сіноптыкі.

Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны яна складзе ад +6 да +12 градусаў, у дзённыя — 17-22 цяпла (у Мінску — ад +16 да +18 градусаў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі