У цэнтры Гродна Audi збіла мужчыну з маленькім сынам (фота)

У цэнтры Гродна, на вуліцы Ашэшка, аўтамабіль Audi збіў мужчыну з 7-гадовым сынам. Яны пераходзілі праезную частку па пешаходным пераходзе. Удар быў вельмі моцны, бацьку і сына адкінула на некалькі метраў на брук, інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.  

БЕЛТА дадае, што бацька і яго сын атрымалі шматлікія траўмы. У мужчыны закрыты пералом абедзвюх касцей левай галёнкі, у хлопчыка закрытая чэрапна-мазгавая траўма, ён у рэанімацыі. 24-гадовы кіроўца патлумачыў, што не бачыў пешаходаў, якія ўжо пераходзілі вуліцу.

Распачатая крымінальная справа. Вядома, што раней кіроўца каля дзясятка разоў прыцягваўся да адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху.

Фота: ДАІ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі