У Цэнтральным раёне Мінска выбарцаў завабліваюць кулінарнымі майстар-класамі

У Цэнтральным раёне Мінска выбарцаў завабліваюць кулінарнымі майстар-класамі

У дзень выбараў адміністрацыя Цэнтральнага раёна Мінска посціць у сацсеткі відэа з выбарчых участкаў. Праўда, усе гэтыя відэа прысвячаюцца кулінарным майстар-класам, якія праходзяць на розных участках. Гэта майстар-класы па прыгатаванні дранікаў, пяльменяў, морапрадуктаў. 

Дарэчы, гарэлка ў буфеце на выбарчым участку прадаецца па 70 капеек за 50 грамаў ("Бярозавая") або 77 капеек ("Сябры хлебная"). 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі