Вы тут

У Быхаўскім раёне пенсіянерку забілі за 80 рублёў і пляшку гарэлкі

Фота: sudexpert.gov.by

Быхаўскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу на двух жыхароў вёскі Ухлясць Быхаўскага раёна. Іх падазраюць у забойстве састарэлай жанчыны з карыслівых меркаванняў.

5 снежня ў міліцыю звярнуліся знаёмыя, якія паведамілі, што некалькі дзён не бачылі пажылую жанчыну. Следча-аператыўная група знайшла цела 89-гадовай пенсіянеркі ў яе дома. У жанчыны былі прыкметы гвалтоўнай смерці.

Па падазрэнні ў злачынстве следчыя затрымалі двух мужчын — 30 і 54 гадоў. На допытах яны распавялі, што 1 снежня прыйшлі да жанчыны, каб скрасці ў яе выпіўку. Адзін мусіў адцягваць увагу жанчыны, а другі — незаўважна скрасці спіртное і па магчымасці грошы.
 
Аднак гаспадыня дома зразумела, навошта прыйшлі госці. Тады яны сталі патрабаваць у яе грошы. Жанчына слаба чула, таму зламыснікі пісалі ёй запіскі з патрабаваннем аддаць пенсію. 
 
Атрымаўшы адмову, мужчыны збілі пенсіянерку. Ад траўмаў яна памерла на месцы здарэння. Мужчыны забралі з сабой каля 80 рублёў і пляшку гарэлкі. Дзверы за сабой яны зачынілі на навясны замок. 

Паведамляецца, што ў 2017 годзе мужчыны ўжо кралі спіртное з гэтай самай кватэры.

Фота: sudexpert.gov.by