У Быхаўскім раёне памерла жанчына, якую збіў п'яны сын

У Быхаўскім раёне памерла жанчына, якую збіў п'яны сын

У Быхаўскім раёне ў бальніцы памерла 83-гадовая жанчына, якую збіў п'яны сын. Здарэнне адбылося ўвечары 25 кастрычніка ў вёсцы Хамічы. Пасля сваркі пенсіянерку збіў яе 50-гадовы сын, які быў у стане алкагольнага ап'янення. Вядома, што ён нідзе не працаваў. Зламысніка арыштавалі, інфармуе прэс-служба МУС Беларусі.

Праз пяць дзён жанчына памерла. Паводле вынікаў судова-медыцынскай экспертызы, смерць наступіла ад чэрапна-мазгавой траўмы і пералому пад'язычнай косткі.

Здымак з архіву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі