У Бярозе МАЗ-малакавоз урэзаўся ў бронетранспарцёр (фота)

У Бярозе МАЗ-малакавоз урэзаўся ў бронетранспарцёр (фота)

ДТЗ з удзелам бронетранспарцёра адбылося каля 7-й гадзіны раніцы 28 сакавіка ў горадзе Бярозе Брэсцкай вобласці. 

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, кіроўца МАЗа праігнараваў сігналы машын ДАІ і Вайсковай аўтаінспекцыі, якія суправаджалі арганізаваную калону ваеннай тэхнікі. У выніку ён урэзаўся ў БТР, які рухаўся ў складзе калоны. На фота brestcity.com бачна, што МАЗ выкарыстоўваўся для перавозкі малака. 

Кіроўца МАЗа атрымаў пры ДТЗ траўму нагі. Для аказання меддапамогі яго даставілі ва ўстанову аховы здароўя.

У прычынах ДТЗ разбіраюцца прадстаўнікі ДАІ і Следчага камітэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі