Вы тут

У брэсцкім "Дынама" стала на два легіянеры менш

У чэмпіёнаў краіны "мінус 2" легіянеры / dynamo-brest.by

У брэсцкім "Дынама" стала на два легіянеры менш. Чэмпіёны краіны развіталіся з грэкам Ёргасам Кацыкасам і партугальцам Дэнісам Дуартэ, паведамляе dynamo-brest.by.

Дуартэ з'явіўся ў "Дынама" ў ліпені 2018-га, ад таго часу згуляў 35 матчаў, забіў 2 галы. Кацыкас быў у складзе дынамаўцаў з пачатку 2019 года, але згуляў толькі 8 матчаў, не адзначыўся выніковымі дзеяннямі. Яна абодва — абаронцы.

У брэсцкага "Дынама" пакуль няўдала складваецца сезон. Пасля выйгранага Суперкубка Беларусі каманда займае ў чэмпіянаце толькі 9-е месца. Нядаўна дынамаўцы двойчы прайгралі БАТЭ — у першынстве і ў фінале Кубка Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.